У 2024 годзе плануюць дадаць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў шэраг новых аб’ектаў, піша тэлеграм-канала «Спадчына».
«У Гомельскай вобласці:
- Руіны царквы ў вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна.
- Месца былога замка Сапегаў у вёсцы Антонаў Нараўлянскага раёна. (Першы раз чую пра такі!)
У Гродзенскай вобласці:
- Будынак Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. Нарэшце ўзяліся за савецкі мадэрнізм.
- Гістарычная частка Слоніма.
У Магілёўскай вобласці:
Новаствораны гістарычны цэнтр Бабруйска, у якім сёння 58 аб’ектаў, дапоўняць яшчэ 15 будынкамі.
У Віцебскай вобласці:
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Параф’янаве Докшыцкага раёна, пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя ў стылі неабарока. Гэта брат-блізнюк касцёла ў Лынтупах, які атрымаў нарэшце ахоўны статус летась.
- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі 1824 года ў неараманскім стылі ў Браславе
У Мінску:
Міжваенка па праспекце Незалежнасці, 27А», — напісана ў тэлеграм-канале пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
«Такім чынам у аўтсайдарах пакуль застаюцца Брэсцкая і Мінская вобласці. А яшчэ зноў ніводнага драўлянага будынка ці помніка манументальнага мастацтва. Але добра, што ў першай палове года ёсць нейкі план, запас аб’ектаў на год. Можа да канца года яшчэ якія помнікі падцягнуцца», — адзначае тэлеграм-канал «Спадчына».