Пра гэта паведаміў выдавец Андрэй Янушкевіч.
«Першая кніга Кормака Макарці па-беларуску ўжо ў продажы на Allegro.pl з хуткай дастаўкай па Польшчы і шэрагу еўрапейскіх краін», — напісаў Андрэй Янушкевіч.
Кормак Макарці — амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі. Кнігу «Дарога» на беларускую мову пераклаў Серж Мядзведзеў.